Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

История, традиции, достижения учреждения образования

У 1864 годзе адкрыта школа (“Народнае вучылішча”), у якой ў 1889 годзе займаліся 32 хлопчыкі, у 1907 годзе – 64 хлопчыкі і 10 дзяўчынак. Утрымлівалася школа на срокі вяскоўцаў. У 1897 годзе збудавана новае памяшканне.

У 1886 годзе дзейнічалі дзве царкоўна-прыходскія школы.

У 1924 годзе на базе дарэвалюцыйнай была створана працоўная школа 1-й ступені, якую наведвалі дзеці з вёсак Чарнаручча, Клімавічы, Чырвоная Горка, Пас. Чысцік і бліжэйшых хутароў.

Для жыхароў сяла Чарнаручча 1867 год быў памятны тым, што тут адчынілася вучылішча ў памяшканні валаснога ўпраўлення. На яго ўтрыманне адпускалася 175 рублёў з дзяржаўнай казны і 200 рублёў ад сялянскага таварыства. Настаўнічаў Д.І. Салаўёў, які закончыў курс у Полацкай настаўніцкай семінарыі. Разам са свяшчэннікам І.П. Цітовічам яны навучалі 27 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі.

У сакавіку 1869 года былі зацверджаны “Часовыя правілы” аб народных школах, згодна з якім народныя вучылішчы маглі адкрывацца не толькі Міністэрствам асветы і ведамствам дзяржаўных маёмасцяў, а гарадскімі і сельскімі таварыствамі. “Часовыя правілы” былі разлічаны на пашырэнне сеткі пачатковых школ і на ўзмацненне русіфікацыі шляхам падпарадкавання іх нагляду рускага духавенства, а змест і навучанне ў школах былі падпарадкаваны задачам выхавання дзяцей духу праваслаўя і манархізму.

Настаўнікі школ і школ пісьменнасці атрымлівалі аплату з тых сродкаў, якія ішлі на ўтрыманне школ. Нязначная частка сумы асігноўвалася сельскімі таварыствамі, бацькамі вучняў, прыходскімі папячыцелямі. У сярэднім кожны настаўнік атрымліваў у межах 50 -90 рублёў у год.

На тэрыторыі сучаснай Шклоўшчыны напярэдадні першай сусветнай вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі працавала 31 школа ўсіх тыпаў.

Народныя вучылішчы: Дабрэйкаўскае - настаўнічала Н.П. Бруевіч, Лазовіцкае - Г.М. Зайцаў, Аўчыненскае – П.А. Семен, Папоўцаўскае – Л.А. Міцкевіч, Савеленскае – С.Н. Сухарскі, Чарнаруцкае – Д. М. Руцкі, Шклоўскае – А.А. Сакалова.

У 1924 -1925 навучальным годзе ў большасці пачатковыя школы былі аднакамплектныя. У раёне і ў Шклове налічвалася 61 пачатковая школа і 3 сямігодкі.

З 61 пачатковай школы раёна было 37 аднакамплектных. Школа ў в. Чарнаручча была двухкамплектнай, загадчыкам школы быў Пічулеўскі А.

У 1926 – 1927 навучальным годзе Чарнаруцкай пачатковай школе было прысвоена імя Дастаеўскага, а Рамшынскай - імя Бялінскага.

У гады Вялікай Айчыннай вайны школа была спалена партызанамі (немцы планавалі размясціць у ёй гарнізон). Але ў 1944 годзе пачалося будаўніцтва новай школы. Было пабудавана 3 будынкі. Вучэбныя заняткі працягваліся ў дапаможных памяшканнях. З 1946 па 1950 год дырэктарам школы быў Савельеў Віталій Амбросавіч.

Да 1964 года школа лічылася сямігодкай. А з 1964 года школе быў нададзены статус васьмігодкі.

У 1975 годзе школе быў нададзены статус сярэдняй школы. Вучняў у школе ў гэты час навучалася больш за 400. Заняткі праводзіліся ў дзве змены.

З 1976 года пачалося будаўніцтва новага будынка школы. У 1979 годзе быў здадзены новы будынак школы, які функцыяніруе і зараз.

З верасня 2001 г. школа працуе як школа-сад.

1 верасня 2003 года школе быў нададзены статус “Чарнаруцкі ВПК дзіцячы сад – СШ”.

Будынак школы №1 1949 года пабудовы

Будынак школы №2 1949 года пабудовы

1 верасня 1965 года

\

Кабінет працоўнага навучання ў старай школе

Разделы сайта