Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.09.2022

Літаратурны турнір

      Напрыканцы Тыдня роднай мовы 23.09.2022 года ў ДУА "Чарнаруцкі ВПК дз/сад-СШ Шклоўскага раёна" сярод вучняў 9-10 класаў прайшоў Літаратурны турнір, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа. "Купалаўцы" і "Коласаўцы" - так называліся каманды - спаборнічалі ў літаратурных батлах на лепшага знаўцу твораў класікаў. Лепшымі сталі "Коласаўцы", якія паказалі добрыя веды ў галіне літаратуры.

      Таксама ў апошні дзень Тыдня настаўнікі беларускай мовы і літаратуры прынялі ўдзел у круглым стале «Актуальныя пытанні навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», які адбыўся ў анлайн фармаце і быў арганізаваны Нацыянальным інстытутам адукацыі.

Фотоматериалы

Разделы сайта