Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.09.2022

Гульнявая праграма «Фальклорная мазаіка»

         Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна – нібы спеў салаў’я, яна цёплая, як матуліна пяшчота.
        19 верасня ў рамках Тыдня беларускай мовы ў 1 і 2 класах прайшла гульнявая праграма «Фальклорная мазаіка». Мерапрыемства было падпарадкавана наступным мэтам: садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве; развіваць пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці; выхоўваць пачуццё гонару за родную мову і паважлівыя адносіны да роднай мовы. Праз розныя віды дзіцячага фальклору – вершаванага, празаічнага, гульнявога, музычнага – яны мелі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа. Навучэнцы чыталі вершы, адгадвалі загадкі, рашалі рэбусы і галаваломкі на беларускай мове. Гульнявая праграма прайшла цікава і захапляльна.

Фотоматериалы

Разделы сайта